Выстава пра Радзіму
Сябра Саюза мастакоў Беларусі У.Сушкевіч адкрыў у Ваўкавыску сваю выставу, якую прысвяціў 60-годдзю ўтварэння Ваўкавыскага раёна.
Сярод трыццаці яго работ, прадстаўленых на выставе, большасць якраз адлюстроўвае хараство мясцовых пейзажаў, архітэктуры і помнікаў. Самі назвы карцін ужо гавораць аб гэтым: "Ваўкавыскі пейзаж", "Восень у Гнезна", "Вечар у Мсцібаве". Гледзячы на карціны, злавіў сябе на думцы, што жывучы сярод усяго гэтага, часам не паспяваеш заўважаць, што цябе акружае прыгажэйшае наваколле, якому мог бы пазайздросціць любы іншаземец. Дзякуй Богу, што ёсць яшчэ мастакі, якія любяць свой край і ўвекавечваюць яго ў сваіх карцінах. Прыемна.
|