Працаваць надакучыла?
Дачныя надзелы ў прыгарадзе Гродна па сутнасці сталі нікому не патрэбныя. Жадаючых на іх папрацаваць становіцца ўсё менш і менш. Толькі ў мінулым годзе Гродзенскаму раёну вярнулі назад трыста гектараў зямлі, якія былі выдзелены гаражанам пад надзелы для будаўніцтва лецішчаў. Акрамя гэтага, пустуе яшчэ каля двух тысяч свабодных садаўнічых дзялянак.
|