Прыедуць і беластоцкія беларусы
Дэлегацыя беларусаў Беласточчыны будзе гасціць на сёлетнім фестывалі нацыянальных культур у Гродне. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Ян Сычэўскі, які на мінулым тыдні пабываў у Гродне і правёў перамовы ў Гродзенскім аблвыканкаме. Апрача ўдзелу ў фестывалі нацыянальных культур, плануецца правесці традыцыйную навуковую канферэнцыю "Шлях да ўзаемнасці" і фестываль беларускай песні.
Р.ПЯТРОЎ
|