Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Рыхтуюцца да вясны

27 студзеня адбылося паседжанне Каардынацыйнай Рады дэмакратычных сілаў, на якім была абмеркавана падрыхтоўка кампаніі "Вясна - 2000". У межах гэтай кампаніі адной з першых стане акцыя, прысвечаная ўгодкам вываду савецкіх войскаў з Афганістану. Акрамя таго, была дэталёва абмеркавана падрыхтоўка да Маршу Свабоды - 2, які пройдзе 15 сакавіка. Таксама пачалося фармаванне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэту для правядзення Дня Волі 25 Сакавіка. Колькасць падзеяў, якія трэба адзначыць з палітычнымі акцэнтамі, будзе павялічаная. Каардынацыйная Рада палічыла мэтазгоднымі масавыя акцыі ў гадавіну г.зв. "саюзнай дамовы" 2 красавіка і ў дзень ганебнага рэферэндума 14 траўня. Каардынацыйная Рада дэмакратычных сілаў будзе падтрымліваць страйкі прадпрымальнікаў і рабочых, што пачаліся ў краіне.

Р.ВЯСЁЛКІН

Назад