"Гарантыя" без ліцэнзіі
Ліцэнзіі на права рознічнага гандлю і гандлёва-камерцыйнай дзейнасці рашэннем Гродзенскага гарвыканкама пазбаўлена ВКФ "Гарантыя". А "паспрыяў" ёй у гэтым абласны камітэт дзяржаўнага кантролю, які выявіў у фірмы столькі парушэнняў, што іх хапіла б на добры дзесятак прадпрыемстваў гандлю. З першага лютага гараджане, якія рабілі пакупкі ў двух крамах "Гарантыі",-- на вуліцы Серафімовіча і на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, мусяць шыбаваць у іншыя гандлёвыя кропкі: фірма ж страціла ліцэнзію…
П.КАРПАЎ
|