Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Няма калі сумаваць

Айчынным гаспадарнікам няма калі сумаваць: што ні дзень - то навіна. Вось і цяпер збянтэжаныя кіраўнікі прадпрыемстваў і фірмаў чухаюць патыліцы: з першага лютага пачаў дзейнічаць новы прэзідэнцкі ўказ. Гэты дакумент патрабуе, каб пры пастаўках тавараў у Расію ці імпарце іх адтуль, калі агульны кошт іх перавышае 200 еўра, беларускія суб'екты гаспадарання абавязаны зарэгістраваць у мытных органах так званы пашпарт здзелкі. І яшчэ: пры правядзенні знешнегандлёвых аперацый з расійскімі партнёрамі неабходна цяпер прадстаўляць статыстычную дэкларацыю. Жыць стала весялей: як мытнікам, у якіх і без таго хапае клопатаў з паперамі;так і нашым суб'ектам гаспадарання, у якіх пасля ўвядзення падатку на дабаўленую вартасць і так хапае прыгод.

А.АЛЯКСАНДРОВІЧ

Назад