| 
Спірт у лесе 
            Амаль 880 літровых бутэлек са спіртам выявілі астравецкія пагранічнікі ў аўтамабілі "УАЗ", які знаходзіўся ў лесе непадалёку ад беларуска-літоўскай мяжы. Цікава, што аўтамабіль належыць мясцоваму аўтасервісу, але там заявілі, што ў той самы дзень ён быў скрадзены невядомымі. Як бы там не было, але пагранічнікі трапілі на яўна адладжаны канал кантрабанды. 
            
             
            
	    М.ВЯНГРОЎСКІ |