Успомнілі пра настаўнікаў
Па ініцыятыве Упраўлення адукацыі Смаргонскі райвыканкам сваім рашэннем устанавіў некалькі ганаровых званняў, якія будуць надавацца педагогам і кіраўнікам установаў адукацыі. Гэтыя званні будуць надавацца штогод, а таксама раз у два гады будзе праводзіцца конкурс - Школа года. Але, бадай, самае цікавае, што разам з наданнем ганаровых званняў будуць уручацца і грашовыя прэміі.
П. МАКЛЮК
|