ТАСІС знаёміцца з Лідай
Праграма Еўрапейскага Саюза ТАСІС заняла ўжо даволі трывалыя пазіцыі ў Гродне.Тут дзейнічае рэгіянальнае бюро, якое правяло ў нашым горадзе цэлы шэраг інфармацыйных семінараў. Тычыліся яны галоўным чынам праблем развіцця еўрарэгіёна "Нёман". І вось на гэтым тыдні эксперты ТАСІС пабывалі ў Лідзе, дзе правялі інфармацыйны семінар для мясцовай "вертыкалі". Размову госці вялі аб магчымасцях,якія адкрываюцца перад лідчанамі, па супрацоуніцтву з ТАСІС, рэалізацыі сумесных праектаў.
Р.КАПОВИЧ
|