Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Новыя тэхналогіі - сеюць па снезе

У калгасе імя Куйбышава Лідскага раёна ў поўным разгары сяўба. Вось ужо некалькі гадоў запар тут выкарыстоўваецца новая тэхналогія падсеву канюшыны па азімым жыці. Аказваецца, калі пасеяць канюшыну напрыканцы кастрычніка, існуе большая верагоднасць, што расліна можа загінуць. Новая тэхналогія пасеву гэтай культуры на практыцы паказала, што зімой лепш сеяць канюшыну, чым восенню, паколькі вясной яна потым значна лепей развіваецца. Ініцыятарам увядзення новай тэхналогіі ў калгасе стаў галоўны аграном гаспадаркі Віктар Дзяшкеіч.

І прыдумаюць жа людзі.

Т.ЧАРНАВУС

Назад