Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Фотаклуб і яго кантакты

Адзін толькі пералік тых краін, з фотамастакамі якіх сябруе фотаклуб "Гродна", заняў бы шмат часу. Дзякуючы гэтым кантактам, шырокая гродзенская публіка змагла за апошнія гады пазнаёміцца з творчасцю многіх арыгінальных аўтараў.Вось і цяпер у Доме тэхнічнай і мастацкай творчасці, што па вуліцы Замкавай,13 -- аматараў фатаграфіі чакае новая экспазіцыя. Складаецца яна як бы з дзвюх частак. У адной зале размясціліся працы польскай фотамастачкі Малгажаты Далоўскай. Гэта серыя каляровых здымкаў, прысвечаная той прыродзе, якая вакол нас і якую мы зусім не ведаем. Другая зала сабрала працы ўдзельнікаў фотаклуба з англійскага горада Лестэр. Гэтыя фатаграфіі не маюць агульнай тэмы. Яны - аб тым жыцці, якім жывуць людзі ў адным з гарадоў туманнага Альбіёну.

Дарэчы, гэтая выстава -- працяг сяброўскіх кантактаў нашага фотаклуба з англічанамі. Раней выстава прац гродзенскіх фотамастакоў дэманстравалася ў горадзе Лестэр.

Назад