Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

«Няма таго, што раньш было…»

У 1978 годзе жыхары абласнога цэнтра адзначылі 850-годдзе першага ўпамінання аб Гродне ў Іпацьеўскім летапісе. У сувязі з гэтай знамянальнай падзеяй каля ўвахода ў парк, што на вуліцы Лермантава, быў устаноўлены памятны знак. Ён прадстаўляў сабою два слупы-абеліскі вышынёй у 31 метр, аб'яднаных у верхняй частцы блокам-вітражом з лічбай "850". У дзвух нішах, з заходняга і ўсходняга бакоў, былі змешчаны алегарычныя скульптуры воіна-латніка і жанчыны з вышытым рушніком у руках. Да помніка вядзе алея з шырокім газонам і дэкаратыўнымі свяцільнікамі. Алею адкрывае камень, на якім высечаны тыя ж лічбы - 850.

Але так было некалі. Цяпер, праз 22 гады, помнік-абеліск выглядае па-іншаму. З нішаў зніклі металічныя скульптуры воіна-латніка і жанчыны - пагоня за каляровымі металамі аказалася мацнейшай за чалавечую Памяць. Ніжняя частка слупоў спісана аўтографамі нейкіх дзікуноў, прычым, словамі зусім непрыстойнымі. Ды і ў самім парку толькі выгульваюць сабак. Гэта яшчэ раз да таго, як нашы ўлады на справе клапоцяцца аб памяці народнай.

Нядаўна мы пачалі адзначаць тысячагоддзе Хрысціянства і, здавалася, што нарэшце ўлады здолеюць аднавіць сімвалы з'яўлення хрысціянства на Гродзеншчыне - воіна-латніка і жанчыны з рушніком. Аднак, усё пакуль застаецца па-ранейшаму.

Ілля БАРЫСАЎ

Назад