Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Усіх не маглі ахапіць…

У верасні мінулага года ў Гродзенскім раёне адбываліся ўрачыстасці з нагоды 60-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі з Усходняй. 14 студзеня сёлета ўрачыста адзначалася дата ўтварэння раёна. Здавалася, што ў гэтыя знамянальныя дні ніхто не будзе забыты. Да такіх людзей адносяцца і мае землякі са Скідзеля - Міхаіл Карніло і Павел Чабатарэвіч, якім ужо па 80 гадоў. Гэта яны ў той час актыўна прымалі ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху, удзельнічалі ў вераснёўскім паўстанні 1939 года, сядзелі ў турмах, пазней, ствараючы раён, уваходзілі ў склад народнай міліцыі.

У сувязі з 60-годдзем утварэння раёна многім заслужаным людзям ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі памятныя сувеніры, узнагародзілі ганаровымі граматамі. А вось аб маіх земляках забылі… На душы стала неяк прыкра, ведаючы аб тым, які ўклад людзі ўнеслі ва ўсе гэтыя падзеі, каб потым на старасці гадоў ім ніхто не сказаў добрае слова. Да ўсяго, аб гэтых людзях яшчэ напярэдадні нагадвалі кіраўніцтву райвыканкама. Кароткая памяць у нашай улады. Пасля ўсяго я не сцярпеў і зноў звярнуўся з запытаннем - чаму ж усё ж забыліся пра людзей, якія аддалі на справу сваю маладосць. І мне адказалі ў райвыканкаме - "усіх не маглі ахапіць".

Што тут дадасі.

Ілля БАРЫСАЎ

Назад