Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Масты

ПраЎда аб калгасным жыццi

У вёсцы Галубы Мастоўскага раёна адбыўся справаздачна-выбарчы сход калгаснікаў. На месца старшыні калгаса ніхто не прэтэндаваў, а дзейнічаючы кіраўнік гаспадаркі - Браніслаў Чаргінец, выглядаў даволі разгублена. За апошнія два гады гаспадарка апынулася ў крытычным стане: пагалоўе скаціны скарацілася ў тры разы, продаж малака зменшыўся ў пяць разоў, мяса ўвогуле гаспадарка не здае, вытворчасць зерня знізілася ў два з паловай разы, бульбы і караняплодаў у дзесяць разоў... Ужо з восені калгас завозіў салому са Свіслацкага раёна, а цяпер і гэтага не робіць, паколькі адсутнічае паліва.

Людзі, натуральна, пыталіся - што рабіць. Намеснік старшыні райвыканкама - Алена Кір'янава, адказваючы на пытанне заўважыла, што "напісала добры даклад аб справах у гаспадарцы, але чытаць яго няма патрэбы". Аднак кіраўніцтва раёна лічыць, што старшыня калгаса на правільным шляху, толькі вось перспектывы няма. Старшыня калгаса Б.Чаргінец яшчэ больш шчыра заявіў, што не бачыць ніякай перспектывы "пакуль у краіне будзе такое кіраўніцтва". Дадала і старшыня Галубоўскага сельсавета Алена Гедрэвіч: "Людзі, давайце будзем больш сціплымі і стрыманымі - за мінулы год у нас памерла 24 чалавекі, а нарадзілася толькі восем." Якія могуць быць перспектывы?

Назад