Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Няма больш Міколы Ермаловіча...

У аўторак у Маладэчне адбылося пахаванне Міколы Ермаловіча, выдатнага беларускага гісторыка і чалавека, які сваімі кнігамі зрабіў магчыма больш за ўсіх для папулярызацыі гісторыі Беларусі. Яго збіла машына на пешаходным пераходзе ў Мінску, недалёка ад дому, дзе жыў.

Аб гэтым своечасова міліцыя не паведаміла родным, хаця ў кішэні Мікалая Іванавіча былі дакументы. Дачка, што жыве ў Маладэчне, пабачыла мертвае цела бацькі толькі праз суткі. А ў шпіталі ён яшчэ быў жывы... У дзень трагічнай смерці гісторыка ў сталіцы адбываліся гучныя святы з нагоды дня міліцыі.

Для беларускіх навукоўцаў смерць М.Ермаловіча сталася шокам. Ён здзіўляў не толькі смелымі публікацыямі, якія адрозніваліся ад поглядаў савецкіх і расійскіх навукоўцаў на гісторыю, на тэму агульных лёсаў Усходніх славян і значнай ролі беларусаў у Вялікім княстве Літоўскім, а і надзвычайнай працавітасцю і напорыстасцю. Гісторык шмат гадоў ездзіў з Маладэчна электрычкай у Мінск, нягледзячы на слабеючы зрок, сядзеў над архівамі і пісаў. "Мікола Ермаловіч аўтар цяпер ужо культавых прац для беларускага адраджэння - "Старажытная Беларусь" і "Гісторыі аднаго міфа" - сказаў Анатоль Грыцкевіч. Незадоўга перад смерцю яму ўдалося дапісаць і прыгатаваць да друку новую кніжку "Беларуская дзяржава - Вялікае княства Літоўскае".

Адыйшоў выдатнейшы чалавек і гісторык, які зрабіў шмат, каб мы хацелі людзьмі звацца...

Назад