Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Першая вучнёўская газета

Упершыню ў Гродзенскай вобласці пабачыла свет дзіцячая газета - "Школьныя навінкі". Заснавальнікам яе выступіла рэдакцыя мастоўскай газеты "Мастоўскі веснік". Рэдактарам новай газеты з'яўляецца вучаніца 10-га класа Таня Гладухава, а яе намесніца - шасцікласніца Вольга Дзятлоўская. У газеце школьнікі закранаюць пытанні ўзаемаадносінаў паміж вучнямі і настаўнікамі, свае адносіны да акружаючага асяроддзя і запрашаюць усіх жадаючых удзельнічаць у выданні газеты.

"БИ" віншуе калегаў і жадае поспехаў у нялёгкай журналісцкай працы.

Назад