Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

«Сення ў нашай хаце - свята...»

Юбілей - гэта адна з самых прыемных хвілінаў у жыцці кожнага чалавека, а калі юбілей установы - яшчэ лепш, тым больш, калі гэтая ўстанова - родная Alma Mater. Тады хочацца павіншаваць і сказаць аб сваей шчырай любові да тых, хто, як маці-карміцелька, даў патрэбныя веды і адукацыю.

У гэтым годзе Гродзенскаму дзяржаўнаму універсітэту імя Янкі Купалы споўнілася 60 год. Як любы юбілей - гэта свята з віншаваннямі, падарункамі, святочнымі канцэртамі. Да гэтай даты кіраўніцтва ўніверсітэту прымеркавала шэраг розных мерапрыемстваў: пачынаючы ад конкурсу прыгажосці, аб якім мы ўжо пісалі, Міс універсітэту, дзе переможцай стала студэнтка філалагічнага факультэту аддзялення замежных моваў Алеся Ягоўцава, сканчаючы святочным ранішнікам а 10-й гадзіне ў Лядовым палацы спорту. Нягледзячы на тое, што была яшчэ раніца, народу ў Лядовым палацы сабралася амаль поўная зала. Усіх прысутных прыехаў павіншаваць са святам Канцэртавы аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга і шэраг вядомых беларускіх артыстаў: Якаў Навуменка, Ларыса Грыбалева, Стэлла, Таццяна Глазунова, Мадзіна ды іншыя.

Паважаныя выкладчыкі, рэдакцыя "БИ" віншуе вас са святам, зычыць доўгіх гадоў плённай працы і зайздроснага здароўя.

Вольга БУЕВІЧ

Назад