Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Агітацыя - справа сур'ёзная

Як вядома, у нашай краіне практычна паўсюдна адноўлены інстытут ідэалагічных работнікаў. Праца вядзецца на самым высокім узроўні. З Мінску прыходзяць паперы з рэкамендацыямі, адказныя людзі на месцах павінны правесці належную працу і адрапартаваць у сталіцу.

Тэматычны план прапагандыста і агітатара на 2000 год змяшчае ў сабе самыя розныя парады: у парламент трэба абраць самых дастойных прадстаўнікоў народа, давесці аб выгадах саюзнай дамовы, адзначыць юбілей праваслаўнай царквы. А галоўнае растлумачыць, што ў эканоміцы наступае стабільнасць. Рэкамендуецца таксама душой балець за агульную справу.

Назад