Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Жыве мова - жыве Беларусь

16 траўня каля дома сувязі Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны і Таварыства Беларускай Школы арганізавалі пікет.

Падчас акцыі, што працягвалася дзве гадзіны, было сабрана больш за 60 подпісаў. Пікетчыкі патрабавалі "спыніць дыскрымінацыю карэннага этнасу, забяспечыць грамадзянам Беларусі канстытуцыйнае права на атрыманне вышэйшай адукацыі на беларускай мове". Акрамя таго патрабавалі выдаць беларускамоўныя падручнікі, адкрыць беларускі нацыянальны універсітэт, а ў кожнай ВНУ сфарміраваць беларускамоўныя студэнцкія плыні. Падчас пікету праходзячым раздавалі брашуры, улеткі і газеты "Наша слова".

Дзмітрый ЯгораЎ

Назад