Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Цікавіць наш канал

З 20 ліпеня ў Гродне распачала працу "Нясвіжская акадэмія". Накірунак дзейнасці акадэміі, створанай шэсць гадоў таму ў Нясвіжы сумесна польскімі і беларускімі навукоўцамі, звязаны з аховай ландшафтаў. Першы курс адбываўся ў Нясвіжы, адкуль і ўзялася назва. У Гродне падобнае мерапрыемства адбываецца ўпершыню.

Тэма чарговага курса лекцый, які чытаюць ў нашым горадзе навукоўцы з Польшчы і Беларусі для архітэктараў з Літвы, Львова і Гродна гучыць наступным чынам: "Ахова, фарміраванне, турыстычнае асваенне Аўгустоўскага канала і прылягаючага да яго басейна". Лекцыі будуць працягвацца на працягу месяца, пасля чаго ўдзельнікі накіруюцца ў Польшчу. Пасля пройдзенага курса, яны павінны будуць напісаць курсавыя працы, звязаныя з тэматыкай лекцый. Кожную нядзелю слухачы і выкладчыкі выязджаюць на экскурсіі. Па-першае яны наведалі Аўгустоўскі канал, у планах Навагрудак, Слонім і іншы мясціны.

З першага па 21 жніўня лабараторыя праблемаў рэгіянальнай культуры пры ГрДУ ўпершыню ладзіць навуковы летнік для студэнтаў і выкладчыкаў на тэму "Прымежны рэгіён". Плануецца, што ў летніку возьмуць удзел 20 студэнтаў і 10 выкладчыкаў з ГрДУ. Асноўная задача летніка - вывучэнне, апісанне і сацыялагічнае даследаванне памежнага рэгіёна, паколькі даўно ўжо наспела праблема вывучэння ўздзеяння мяжы на мясцовых людзей. Дарэчы, у вывучэнні гэтай праблемы зацікаўлена памежнае ведамства нашай краіны, якое спрыяе дзейнасці летніка ў памежнай зоне. Акрамя ўсяго, у планах летніка: археалагічныя раскопкі, экалагічнае даследаванне тэрыторыі і правядзенне маніторынгу, правядзенне навуковай канферэнцыі. Летнік ладзіцца побач з Аўгустоўскім каналам.

М.М.

Назад