Наша свята
Сёння, 27 ліпеня ў 19 00 у палацы культуры "Юнацтва" на вуліцы Урублеўскага 33 у Гродне адбудзецца ўрачыстае святкаванне дзесятай гадавіны Незалежнасці Беларусі. Менавіта ў гэты дзень 10 гадоў таму Вярхоўным Саветам Беларусі была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны. Урачыстасць ладзяць: гродзенскае грамадскае аб'яднанне "Ратуша", гарадская філія БНФ, мясцовыя аддзяленні БСДП(НП), БСДГ, а таксама фонду імя Льва Сапегі. Пасля ўрачыстай цэрымоніі адбудзецца святочны канцэрт. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Мерапрыемства праводзіцца з дазволу гарвыканкама.
|