Ёсць касцёл у Мастах
У мінулую суботу ў Мастах адбылося ўрачыстае адкрыццё першага касцёла.
Ён збудаваны ў гонар Маці Боскай тройчы цудатворнай. Касцёл будаваўся на працягу васьмі гадоў. На ўрачыстасць сабралася некалькі тысяч вернікаў. Храм, нягледзячы на свае ўнушальныя памеры, не здолеў змясціць усіх жадаючых, большасць людзей падчас імшы знаходзілася на вуліцы. На ўрачыстасці прысутнічаў нунцый Папы Рымскага ў Беларусі, гродзенскі Біскуп і многія іншыя госці.
|