Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Made in Lida

На фірме "Лідаграпраммаш"штодзённа збіраюцца тры збожжаўборачныя камбайны. Плануецца, што да канца года гаспадаркі Беларусі атрымаюць каля двухсот новенькіх машын. Адзін з першых камбайнаў адразу з канвеера накіраваны ў аграфірму "Мажэйкава" Лідскага раёна. Сваім ходам машыны накіраваліся на Смалявіцкую бройлерную птушкафабрыку, у саўгас-камбінат "Барысаўскі", у калгасы Валожынскага, Вілейскага раёнаў і Брэсцкую вобласць.

Пераважную большасць камлектуючых для лідскіх камбайнаў пастаўляе германская фірма "Кейс". Вузлы і дэталі паступаюць таксама з ЗША і Італіі, а гаспадары самастойна наладзілі выпуск зерневых бункераў, жняярак і нахіленых камер.

Спецыялісты лічаць, што гэты камбайн на сённяшні дзень адзін з лепшых па сваіх тэхнічных паказчыках з тых, што выпускаюцца ў краінах СНД.

П.МАКАРЭВІЧ

Назад