Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Сэмінар

Успамін пра Г.Карпенку

Міжнароднае грамадскае аб'яднанне імя Генадзя Карпенкі арганізавала ў Гродне семінар на тэму "Беларусь напярэдадні выбараў". На семінары прысутнічала Людміла Карпенка, якая заявіла, што заўчасная смерць яе мужа - гэта спланаванае забойства.

Людміла Філіпаўна распавядала аб тым, як пачынаючы з 1994 года за яе мужам вёўся пераслед. Па яе словах, А.Лукашэнка баяўся Г.Карпенку як рэальнага канкурэнта на прэзідэнцкіх выбарах. Яна распавядала аб тым, што падчас знаходжання Г.Карпенкі ў шпіталі была зафіксавана спроба падмены яму лекаў і, быццам, той чалавек, які гэта рабіў, праз паўгады раптоўна памёр. Людміла Філіпаўна сказала, што ў яе ёсць мноства ўскосных улікаў, якія сведчаць аб забойстве мужа, аднак разгалошваць іх цяпер нельга, паколькі яны будуць адразу знішчаны. Яна таксама пераканана, што знікшых Ганчара і Захаранкі ўжо таксама няма ў жывых.

З тым, каб працягваць ажыццяўляць ідэі свайго мужа, разам з сябрамі і блізкімі было ўтворана міжнароднае аб'яднанне. Аддзяленні арганізацыі ўжо існуюць у Маскве, Гродне, Маладэчна і Гомелі, плануецца іх стварэнне ў Польшчы і краінах Прыбалтыкі.

Цікавымі на семінары былі даклады выступоўцаў з Мінску: У.Глода - аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі і Я.Раманчука - аб эканамічным становішчы напярэдадні выбараў. Падчас семінара былі агалошаныя апошнія дадзеныя сацыялагічных апытанняў наконт таго, ці пойдуць грамадзяне Беларусі на выбары. Упэўнена пакуль адказваюць на гэта пытанне 54% апытаных. Асаблівая значнасць дакладчыкамі падчас гэтых выбараў надавалася назіранню за імі, паколькі гэта стане асноўным козырам для еўрапейскіх краінаў па іх прызнанню ці не прызнанню.

М.М

Назад