Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

У памяць Жыліберу, медыцынскай акадэміі і батанічнаму саду

Сёлета спаўняецца 225 гадоў з дня заснавання ў Гродне медыцынскай акадэміі. Трэба зазначыць, што навукоўцы па-рознаму называюць гэтую ўстанову: адны акадэміяй, другія школай. Тым не менш, гэта была першая медыцынская навуковая ўстанова на тэрыторыі нашай краіны. 225 гадоў таму яе заснаваў і быў першым рэктарам Жан Эмануіл Жылібер са Страсбурга. Яго, ў сваю чаргу, дзеля гэтай справы запрасіў у Гродна Антоній Тызэнгаўз, стараста нашага горада. Акрамя акадэміі, Ж.Жылібер заснаваў у Гродне выдатны батанічны сад, які пазней стаў вядомы ва ўсёй Еўропе. Цяпер гэта - цэнтральны гарадскі парк, які носіць імя яго заснавальніка. Напэўна, шмат хто з нашых чытачоў ведае, што будынак былой медыцынскай акадэміі таксама захаваўся - у ім цяпер знаходзіцца вайсковая камендатура. На жаль, час і людзі не пашкадавалі як будынка, так яшчэ больш і батанічнага сада. У нашым горадзе знік адзін з самых цікавых куточкаў разам са шматлікімі экзатычнымі раслінамі, Швейцарскай далінай... Будынак акадэміі значна змяніўся, а батанічны сад цалкам знік і цяпер закатаны асфальтавымі дарожкамі. Аб тым, што ён быў, нагадвае толькі назва вуліцы, якая пачынаецца ад яго ўваходу і цягнецца да заапарка. "БИ" неаднойчы друкавала матэрыялы аб лёсе гэтых выдатных помнікаў гісторыі.

У гэтым годзе ўпершыню ўшанавана памяць Жылібера, медыцынскай акадэміі і батанічнага сада. Уладзімір Міхайлавіч Жук, начальнік аддзела эксплуатацыі дзяржаўнага прадпрыемства "Гроднааблпошта" і Фёдар Іванавіч Ігнатовіч, намеснік старшыні Гродзенскага навуковага таварыства гісторыкаў медыцыны распрацавалі і выдалі паштовыя канверты да 225-годдзя заснавання Гродзенскай медыцынскай акадэміі і батанічнага саду (на здымку). На адным з іх змешчана выява Ж.І.Жылібера. Хоць нейкая памяць пра слаўнае мінулае, тым больш, канверты прадаюцца па ўсёй Беларусі.

М.К

На здымку: iлюстрацыя з канверта

Назад