Лідэр СПБ непажаданы ў Польшчы
Выконваючаму абавязкі старшыні Саюза палякаў Беларусі Юзафу Парэцкаму забаронены ўезд у Рэспубліку Польшча. Сёлета ў красавіку пры перасячэнні бела- руска-польскай мяжы штамп у ягоны пашпарт аб забароне ўезду на тэрыторыю Польшчы паставіў польскі пагранічнік.
Шырока аб гэтым стала вядома толькі цяпер, калі Юзафа Парэцкага абралі часова выконваючым абавязкі старшыні СПБ. Як вядома, у траўні па асабістаму жаданню з гэтае пасады, спасылаючыся на стан здароўя, адыйшоў Тадэвуш Гавін, які прабыў на ёй практычна дзесяць гадоў. У наступным годзе на красавік планаваўся чарговы з'езд СПБ, на якім і павінна было быць абрана новае кіраўніцтва. Пасля адыходу Т.Гавіна абавязкі старшыні СПБ выконваў ягоны намеснік Тадэвуш Малевіч. На мінулым тыдні адбылося паседжанне праўлення арганізацыі,чч на якім большасцю галасоў часова выконваючым абавязкі старшыні СПБ быў абраны старшыня Гродзенскага гарадскога аддзела СПБ Юзаф Парэцкі. Сам выконваючы абавязкі старшыні СПБ адмовіўся каментаваць тое, чаму ў ягоны пашпарт паставілі пячатку з забаронай уезду ў Польшчу, маўляў, хай гэта робяць тыя, хто яе паставіў.
На адбыўшымся праўленні СПБ было прынята рашэнне аб правядзенні пазачарговага з'езду . Ён адбудзецца 18-19 лістапада. Плануецца, што на з'ездзе будзе абрана новае кіраўніцтва арганізацыі, а таксама абмяркуюцца пытанні па ўнясенню зменаў у статут арганізацыі.
М.КАРНЕВІЧ
|