Юбілейнае свята Хрыстова
12 кастрычніка ў Лідзе адбылося свята, прысвечанае 2000-годдзю нараджэння Хрыста.
У ім прынялі ўдзел усе святары Епархіі і Экзархата на чале з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам усяе Беларусі Філарэтам. На скрыжаванні вуліц Машэрава і Камуністычнай мітрапаліт асвяціў месца для памятнага знака "Часоўня" распрацоўкі лідскага архітэктара Юрыя Белюкова. Затым узначаліў святочнае богаслужэнне ў Свята-Міхайлаўскім кафедральным саборы, якое скончылася святочным малебнам з хрэсным ходам, а ў гарадскім Доме культуры прагучаў канцэрт духоўнай музыкі.
|