Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Раённая «вертыкаль» не падвяла, а гарадская - схібіла

Лідская раённая "вертыкаль" вылужвалася са скуры і выбары адбыліся.

Дэпутатам абраны стаўленік з Мінска, ІІ сакратар ЦК БПСМ М.Орда. За надзейнага наменклатуршчыка прагаласавала звыш 80% паслухмяных вяскоўцаў, пракаціўшы мясцовага прадпрыймальніка, на якога безсаромна палівалі бруд на працягу выбарчай кампаніі дзяржаўныя СМІ.

А вось гарадская "вертыкаль" - схібіла: на ўчасткі з'явіліся толькі 50,3% выбаршчыкаў. У другім туры тут сустрэнуцца Наталля Зайцава і мінскі камерсант Сяргей Скрэбец.

Цікава, што на наступны дзень пасля выбараў лідская "вертыкаль" рэзка павысіла цэны у гарадской лазні. Заместа 260 рублёў цяпер за разавы білет трэба выкладаць з кішэні 320 рублеў.

Назад