З Лябедзькам не сустрэліся
У канцы мінулага тыдня прадстаўнікі Астравецкай філіі АГП чакалі ў госці аднаго з лідэраў сваёй партыі Анатоля Лябедзьку.
Дзеля сустрэчы з жыхарамі горада была пададзена заяўка мясцовым уладам на правядзенне сустрэчы ў раённым Доме культуры. Не атрымалася. Кіраўнікі раёна матывавалі адказ у памяшканні тым, што ў РДК будзе адзначацца Дзень маці. Праўда, прапанавалі апазіцыянерам сустрэцца на стадыёне ў лесапарку. Тых у сваю чаргу гэта не задаволіла і сустрэчы наогул не адбылося.
|