Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Вынікі выбараў памяняліся

Пасля доўгай напружанай працы ў Мастоўская выбарчыя камісія ў тры гадзіны ночы абвясціла, што пераможцы ў іх акрузе пасля першага тура няма.

Прычым адзначалася, што у другі тур выходзяць Генадзь Дылеўскі - генеральны дырэктар фірмы "Уладыка", які нарадзіўся на Мастоўшчыне, а зараз пражывае ў Мінску, і Яўгенія Грыгарэнка, дырэктар мастоўскага Райбыткамбіната. Яна толькі на 0,9% абыйшла канкурэнта ад ПКБ. Але нечакана ў дзевяць гадзін раніцы было абвешчана, што вынікі галасавання змяніліся і ўжо ў другі тур галасавання патрапілі: Генадзь Дылеўскі і Анатоль Фрэйберг, галоўны ўрач Тэрытарыяльнага медыцынскага аб'яднання, які быў дэпутатам былой Палаты.

Назад