Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Касцюмчык на смерць ад будучага дэпутата

Вельмі дзіўны эпізод адбыўся на Галубоўскім выбарчым участку ў Мастоўскай выбарчай акрузе.

Там, як заўжды, на датэрміновае галасаванне сталі звозіць людзей з вёсак. Адзін з старых людзей пацікавіўся ў выбарчай камісіі, за каго ж яму галасаваць. Удзельнікі выбарчай камісіі паказалі на агітацыйны плакат і сказалі: "Галасуй за гэту жанчыну". Ёй была Яўгенія Грыгарэнка, якую мастоўская "вертыкаль" хацела б бачыць у Палаце Прадстаўнікоў. Тады стары чалавек пацікавіўся: "А што яна зробіць для мяне?". Адказ быў шчыры: "Пашые касцюм на смерць". За каго прагаласаваў чалавек, невядома. Дарэчы, у Мастоўскім раёне невядомыя развесілі на платах партрэты Лукашэнкі з яго мінулагоднім выказваннем, што на выбары ён не пойдзе, бо ўсёроўна дэпутаты абмануць.

Назад