Масты
Начальнікаў заспелі на гарачым
Непадалёк вёскі Малькавічы супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманы два браканьеры.
Адзін з іх — Дзмітрый Каробка, намеснік дырэктар саўгаса "Мастоўскі", які праз дзень намераваўся адзначыць свой 30-гадовы юбілей і Ўладзімір Навіцкі — былы ўчастковы, таксама работнік гэтага саўгаса, які раней ужо быў асуджаны за браканьерства. У кузаве іх машыны была знойдзена туша 300-кілаграмовага дзіка. Напярэдадні ў гэтым жа лясным масіве быў застрэлены лось і работнікі службы аховы вялі спецыяльнае назіранне. І такі дачакаліся.
|