Грозныя разборкі А.Дубко
Пасля першага тура выбараў у палату прадстаўнікоў Масты наведаў Аляксандр Дубко, старшыня Гродзенскага аблвыканкама.
На сустрэчу былі сабраны старшыні калгасаў, кіраўнікі устаноў і арганізацый раёна. Размова вялася канкрэтная. Падчас паседжання быў пазбаўлены працы дырэктар крухмальнага камбіната, які падтрымліваў падчас выбарчай кампаніі незалежнага кандыдата Генадзя Дылеўскага. Гнеў старшыні аблвыканкама быў скіраваны на тое, што два кандыдаты ад улады набралі меншую колькасць галасоў, чым Г.Дылеўскі. Аднаго ўдзельніка нарады хапіў сардэчны прыступ. Дапамогу яму аказаў галоўны ўрач мастоўскага ТМА. Але і гэта яшчэ не ўсё. Накал гутаркі быў такі, што зваліўся нават свяцільнік, які быў прымацаваны да столі.
Паспрабуй цяпер скажы, што гэта несапраўдная выбарчая кампанія...
Язэп ПАЛУБЯТКА
|