Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Калектывізацыя разбурыла вёскі

У вёсцы Оснікі, што ў Гродзенскім раёне, на пяць хат засталося чатыры жыхары.

Вось што расказаў мне пра трагічны лёс вёскі адзін са старэйшых жыхароў Оснік Рыгор Мікалаевіч Бырда, якому ў бягучым годзе споўніцца 87 гадоў:

— У нашай вёсцы ў даваенны перыяд было больш за 30 сялянскіх сядзіб, у якіх жыло амаль 200 чалавек. У той час сем’і былі шматлікія, не тое, што цяпер. Землі ў нас не самыя пладародныя, але без хлеба ніхто не сядзеў. Узімку ішлі працаваць у лес. Выраблялі розную сталярку, плялі кошыкі, займаліся іншым падсобным рамёствам, вырабы якіх ішлі на рынак, а выручка, каб купіць недастаючага хлеба. Жыццё ў нас бурліла, весяліліся ўсе разам, адзначалі нараджэнні новага чалавека, рэлігійныя святы, вяселлі. Усе разам дзялілі гора і радасці. Здавалася, што сялянскі ўклад нашага жыцця ніхто не парушыць. Але памыліліся. Яго парушыла калектывізацыя, пачатая савецкімі ўладамі ў пасляваенны перыяд, калі сталі ўтвараць калгасы. Хочаш ні хочаш, а ўступай ў яго, а не – дык апынішся на поўначы Расіі. З гэтым і стала затухаць жыццё ў нашай вёсцы, як і ў іншых. Людзі сталі разбягацца, паколькі ніхто не хацеў рабіць за так. Моладзь паступова стала пакідаць бацькоўскія хаты, час рабіў сваю справу. Пакідалі вёску і сталыя людзі, пераносячы свае хаты ў Скідзель і іншыя больш зручныя для жыцця месцы. І сёння з чатырох чалавек, што засталіся ў вёсцы – тры пенсіянеры, ды і тыя пакідаюць родныя мясціны. Месяцы тры таму гэта зрабілі Іван і Яніна Яцко, якія пакінулі дабротную сядзібу і перабраліся жыць ў Скідзель, дзе купілі сабе кватэру. Так думае і працаздольны Мікалай Вербаль, які ўладкаваўся працаваць у Скідзелі. Так што лёс Оснік – вырашаны...

Ілля БарысаЎ

Назад