| 
             
 
            
	    Прадставіў новую кнігу 
            
            
            У цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі дырэктара музея Адама Міцкевіча  Міколы Гайбы. 
            
             
            
            
	    Вядомы гісторык прадставіў сваю працу пад назвай "Могілкі і пахаванні ў Навагрудку". У ёй прасочана гісторыя вядомых і мяркуемых пахаванняў г. Навагрудка ад часу яго ўзнікнення ў Х ст. да нашых дзён. Кніга з'яўляецца, бадай, самым дакладным даведнікам для тых, хто цікавіцца падобнай тэмай. 
 
Я.ЛАПЦЕЎ 
            
	    |