Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

«Я тебя закопаю» – заявіў міліцыянер дзяўчыне

9 снежня каля гандлевага дома "Неман" у Гродна невядомыя распаўсюджвалі ўлеткі з заклікамі да студэнтаў яднацца, а таксама з інфармацыяй, якая датычыла правоў чалавека. Яны павесілі на сцены 4 плакаты з надпісамі на рускай і беларускай мове "Студэнты супраць дыктатуры", "Аддайце нашыя правы" і інш. У абвінавачванню за ўдзел ў несанкцыянаваным пікеце затрымана пяць чалавек, складзена два пратакола.

У ліку затрыманых - ізноў Святлана Нех, намеснік старшыні арганізацыі "Маладая Грамада", якая, нагадаем, была раней асуджана за удзел у акцыі кааліцыі "Пераменаў!" 12 лістапада. Таксама быў затрыманы грамадзянін рэспублікі Польшча Петр Цішэўскі, карэспандэнт газеты "Пагоня" Алеся Седлярэвіч, кіраўнік прафсаюза студэнтаў Дзяніс Міхальчык і яшчэ адзін чалавек, асобу якога нам выявіць не ўдалося. Святлана Нех, сведка здарэння:

- Я пачула, як нейкі сталы чалавек абураўся тым, што некаму заплацілі даляры, ды і ўвогуле нейкі шум. Калі я падыйшла бліжэй, то ўбачыла, як пенсіянеры тапталі сарваныя плакаты. Неўзабаве пад`ехаў мікрааўтобус з міліцыянерамі. Да нас падыйшлі начальнік Ленінскага РАУС С.Васілеўскі і яго намеснік М.Галаўко і заявілі, што мы затрыманы. Потым нас павезлі ў Ленінскі РАУС, дзе пратрымалі каля трох гадзінаў. Міліцыянеры абшуквалі нас. Запомнілася, як пры сведках мне паграджаў спадар Галаўко. Справа ў тым, што апазіцыя падавала заяву на правядзенне пікета на Савецкай плошчы, але ўлады яго перанеслі, дык вось Галаўко мне заявіў: "Если я тебя увижу завтра в сквере на Советской - закопаю". Я планую падаць скаргу на неправамоцныя дзеянні міліцыі.

Пятру Цішэўскаму паграджалі дэпартацыяй у Польшчу, ён плануе звярнуцца праз консула РП са скаргай на міліцыю, супрацоўнікі якой, засвяцілі пленку ў фотаапараце - Петр рабіў здымкі на месцы здарэння, чамусці сфатаграфавалі яго з нумарам, як фатаграфуюць крымінальнікаў. Сам Петр лічыць, што гэта было зроблена з мэтай псіхалагічнага ўціска на яго.

І яшчэ адзін эпізод. Святлана расказала, што яна не пабаялася пагроз сп. Галаўко і ўсе ж на наступны дзень дзеля цікавасці прыйшла на Савецкую плошчу. Ужо ў скверы яна заўважыла, што за ёй увесь час ходзяць два чалавекі ў цывільным…

У адным з апошніх нумароў адной дзяржаўнай газеты з нагоды гадавіны прыняцця дэкларацыі правоў чалавека распавядаецца, якога прагрэсу дасягнуў урад у сферы забеспячэння правоў чалавека. А ці можам мы гаворыць увогуле аб наяўнасці правоў чалавека ў Беларусі, калі супрацоўнікі міліцыі адкрыта паграджаюць ні ў чым не павінным людзям, спачатку заламваюць рукі, а потым пытаюцца пра дакументы? Калі тое, што чалавек раней арганізоўваў пікеты, служыць падставай для затрымання? Калі не першы раз за моладзю сочаць "людзі ў цывільным"? Калі ў рэспубліцы прападаюць вядомыя людзі…

Д.ЯГОРАЎ

Назад