Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Новыя выданні

Літаратурная анталогія "Беларускія пісьменнікі Польшчы. Другая палова ХХ ст." у серыі "Беларускі кнігазбор" дае магчымасць чытачам пазнаёміцца з 18 беларускімі паэтамі і празаікамі, якія жывуць па той бок беларуска-польскай мяжы. Гэта Янка Жамойцін, Георгій Валкавыцкі, Віктар Швед, Алесь Барскі, Мікола Гайдук, Юрка Геніюш, Сакрат Яновіч, Дзмітры Шатыловіч, Васіль Петручук, Алена Анішэўская, Яша Бурш, Ян Чыквін, Уладзімір Гайдук, Надзея Артымовіч, Зося Сачко, Міхась Саковіч, Юрый Басна, Міра Лукша.

Студэнтам, навукоўцам, усім прыхільнікам беларускай мовы карысны "Слоўнік дыялектнай фразеалогіі Гродзеншчыны, які выпушчаны ў свет ГДУ імя Я.Купалы. У слоўніку апісваюцца сабраныя з сучасных народных гаворак Гродзеншчыны больш за 2000 фразеалагізмаў, пераважная большасць якіх не адлюстравана ў фразеалагічных даведніках беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы.

Манаграфія Аляксандра Смалянчука "Палякі Беларусі і Літвы ў рэвалюцыі 1905-1907г.г.", якая выдадзена ў Гродне пры падтрымцы абласнога грамадскага аб'яднання "Ратуша", прысвечана польскаму руху ў Беларусі і Літве напярэдадні і ў перыяд першай расійскай рэвалюцыі 1905-1907г.г. Пры падтрымцы Гродзенскага абласнога аб'яднання "Ратуша" выдадзена ў абласным цэнтры і кніга Вольгі Сабалеўскай "Спрадвечныя іншаземцы: старонкі гісторыі гарадзенскіх яўрэяў". Гэта навукова-папулярнае выданне пазнаёміць чытача з гісторыяй гродзенскай яўрэйскай суполкі на працягу канца ХУІІІ - пачатку ХХ стагоддзя. Аўтар вядзе аповяд пра гаспадарчую, палітычную, грамадскую дзейнасць яўрэяў Гродна, культуру і побыт гэтай этнаканфесійнай групы.

Выданні можна атрымаць у краязнаўчым аддзеле абласной бібліятэкі.

Станіслаў МІхальчык

Назад