Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Выйграў тэлевізар

З 13 па 16 лістапада на смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання праходзіў прафесійны конкурс станочнікаў. Пераможцы атрымалі грашовыя ўзнагароды па 15 тысяч рублёў і ганаровыя граматы. Аднак найбольшую цікавасць выклікаў розыгрыш ганаровага прыза ад прафсаюзнага камітэта прадпрыемства. Ён быў разыграны сярод удзельнікаў, якія занялі першыя месцы, і ўручаны шліфоўшчыку цэха №21 Антону Зданоўскаму – каляровы тэлевізар «Гарызонт». Задавальненню не было канца.

П.МАКЛЮК

Назад