Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

 

Обновление каждый четверг  

Што нам дапаможа...

– Толькі рок-н-рол, як пяецца ў адной з песень беларускага рок-гурта «Крама». Чаго-чаго, а рок-н-рола ў ДК Хімікаў у Гродна падчас канцэрта з тура «Вольныя Танцы» было дастаткова.

Спачатку «разагравалі» публіку мясцовыя гурты – «Твар» і «Кальян». А на «салодкае» арганізатары – «Беларуская Музычная Альтэрнатыва» – прыпаслі вядомыя ў Беларусі і за-межамі краіны гурты «Крама» і «Нейро Дзюбель».

Але нават на такой невялічкай па масштабу акцыі не абыйшлося без эксцэсаў. Падчас выступлення «Крамы» над танцуючай моладзю з`явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Міліцыянер, які павінен быў сачыць за парадкам у зале, паспрабаваў адабраць сцяг, але у натоўпе зрабіць гэта было даволі складана, а сцяг тым часам перадавалі з рук у рукі. Нарэшце міліцыянер схапіў аднаго падлетка, у якога быў сцяг. Сам хлопец быў затрыманы, а сцяг пасля нядоўгай спрэчкі вярнуўся да сваіх уладальнікаў. Д. ЯГОРАЎ

Назад