Галоўная задача - лiквiдаваць дыктатуру

77 дэлегатаў ад партыйных арганiзацый БСДГ з усёй Беларусi сабіралicя ў Мiнску 18 красавіка з тым, каб прыняць праграму партыi i ўнесцi змяненнi ў статут сваёй арганізацыі. Апошняе неабходна было зрабiць у сувязi з распачатай уладамi перарэгicтрацыяй палiтычных партый i грамадскiх арганiзацый.

Да гэтага часу ў партыі iснавала праграма-мiнiмум, якая вызначала асноўныя прынцыпы дзейнасцi Грамады. На з'ездзе была прынята праграма, у якой больш шырока асвятляюцца мэты, задачы i стратэгічныя накiрункi працы партыi. Так, галоўнымi сваiмi мэтамi грамадоўцы лiчаць адбудову незалежнай дэмакратычнай Беларусi,стварэнне гуманнага вольнага грамадства на падмурку сацыяльнай дэмакратыi. Асноўныя каштоўнасцi беларускiх сацыл-дэмакратаў - свабода, справядлiвасць i салiдарнасць. Пад гэтым маецца на ўвазе ўзаемадзеянне ўсiх людзей дзеля дасягнення свабоды i справядлiвасцi. На думку сяброў БСДГ галоўным механiзмам для пабудовы дэмакратычнага грамадства з'яўляецца нацыянальная iдэя. Сапраўднае нацыянальнае адраджэнне iншых народаў, што жывуць ў Беларусi, немагчыма без адраджэння беларускай нацыі.

Першачарговымi задачамi Грамады з'яўляюцца: аднаўленне дзейнасцi Канстытуцыi 1994 года, лiквiдацыя неабмежаванай улады прэзiдэнта, манаполii дзяржавы на сродкi масавай iнфармацыi, вяртане бел-чырвона-белага сцяга i герба "Пагоня" у якасцi дзяржаўных сiмвалаў.

Пасля гэтага партыя збiраецца будаваць на Беларусi сацыяльную шматукладную эканомiку. Сацыялiстычны прынцып цэнтралiзаванага кiравання гаспадаркай павiнен саступiць месца кiраванню эканамiчнымi працэсамi на аснове рынку. Пераход да рынкавых адносiн павiнен суправаджацца дасканалай сiстэмай сацыяльнай абароны. Абарона здароўя, гуманiзацыя працы, барацьба з беспрацоўем, справядлiвае размеркаванне прыбыткаў - галоўная задача сацыяльнай палiтыкi Грамады.

Пасля ўнясення неабходных змяненняў у статут, дэлегаты з'езду задаволiлi просьбу намеснiка старшынi партыi Алега Трусава пра звальненне яго з займаемай пасады старшыні партыі. Напярэдаднi на з'ездзе Таварыства Беларускай Мовы ён быў абраны кiраўнiком гэтай арганiзацыi (cумяшчэнне двух такiх адказных пасад, на думку самога Трусава, немэтазгодна). Затым дэлегаты ўнеслі змяненні ў Цэнтральную раду партыi: былі абраны яшчэ некалькі новых сябраў. Гэта было выклікана тым, што апошнім часам шэрагі Грамады значна пашырыліся.

Дзмiтры Кicель

 
Реклама: