В городе, области, стране

Гродно

Пабывалі ў Гудзевічах

У мінулую суботу гродзенская філія БСДГ супольна з філіяй фонда Сапегі арганізавалі паездку для моладзі ў адзін самых цікаўных музеяў нашай вобласці, што знаходзіцца ў вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна. Гэта адзін з тых нешматлікіх музеяў у Беларусі, дзе маладыя людзі могуць азнаёміцца практычна з поўнай гісторыяй і культурай нашага рэгіёна, пабачыць экспанаты, якія падчас не знойдзеш у сталічных музеях, зрэшты, пасядзець у аўтэнтычнай беларускай хатцы, якіх зараз ужо нідзе не сустрэць. Не пашэнціла экскурсантам толькі ў тым, што не было стваральніка і дырэктара музея - Алеся Мікалаевіча Белакоза. На жаль, ён хворы.

Пасля наведвання музея адбыўся невялікі канцэрт маладых гродзенскіх бардаў. Дарэчы, да іх далучыўся і вядомы Андрэй Мельнікаў з Гомеля. У гэты ж дзень моладзь наведала Багатырэвічы і Мінавічы, мясціны звязаныя з памяццю Э.Ажэшкі і паўстанцаў 1863 года.

Наш кар.

Маскировка не помогла.
Подозреваемый задержан

В четверг, 22 апреля, сотрудникам милиции удалось-таки задержать С.Пухова, подозреваемого в соучастии в совершении нескольких убийств в районе БЛК-Строителей. Как известно, подозреваемых было двое. При задержании одному из них удалось бежать. Допросив задержанного, милиция располагала данными соучастника и объявила розыск.

Зная о том, что находится в розыске, подозреваемый на время затаился. Были предположения, что он сбежал в Россию и даже совершил убийство в Калуге. Но позже в милицию поступило несколько звонков от гродненцев, которые сообщали, что видели у гаражей в районе ул.Репина человека, похожего на разыскиваемого. В милиции решили проверить данный район и отправили туда опергруппу. Спустя некоторое время подозреваемый был задержан. К моменту задержания Пухов успел неплохо поработать над изменением внешности: перекрасил волосы, изменил прическу и поменял стиль одежды. Но с близкого расстояния был узнаваем. Теперь, когда оба подозреваемых задержаны, следствие должно будет окончательно установить причины совершенных убийств.

О.Викторова

Ваўкавыск

Абяцаюць, што школу зробяць

Ваўкавыскія будаўнікі пачалі устанаўліваць дзьверы і вокны ў новай школе з польскай мовай навучання. Як вядома, будаўніцтва гэтага аб'екта вядзецца на сродкі Рэспублікі Польшча. Дарэчы, дзьверы і вокна, як і шмат якія іншыя будаўнічыя матэрыялы, былі прывезены з Польшчы. Будаўнікі, ў сваю чаргу, абяцаюць здаць будынак школы ў тэрмін - ужо ў жніўні.

М.ГАШЫМАЎ

Смаргонь

Калі так далей пойдзе,
то хто будзе служыць...

223 юнакі былі накіраваны ў мінулым годзе на службу ў беларускае войска. Цікава, што апошнім часам значна павялічваецца адукацыйны ўзровень навабранцаў, а вось здаровых маладых людзей становіцца ўсё менш. Яшчэ ў 1997 годзе прыгоднасць прызыўнікоў да службы складала 83,2%, у мінулым - 77,1%, а сёлета чакаюцца яшчэ горшыя паказчыкі. Пакуль толькі адзін патэнцыяльны воін знаходзіцца ў вышуку. У мінулым годзе з 26 жадаючых смаргонскіх хлопцаў 11 сталі курсантамі вайсковых вучылішчаў.

Даеш макулатуру!

Смаргонскі райвыканкам прыняў рашэнне аб загатоўках макулатуры, паколькі слонімскаму "Альберціну" і астравецкай "Альхоўцы" не стае сыравіны для вытворчасці. За год плануецца нарыхтаваць макулатуры 360 тон. Як і раней, нормы даведзены ўсім арганізацыям і прадпрыемствам раёна. Да прыкладу, Упраўленне адукацыі павінна сабраць 20 тон, па адной тоне збяруць агрэгатны і ліцейна-механічны заводы. Не пашэнціла райзагодпрому - на іх навесілі 200 тон макулатуры.

П.МАКЛЮК

Слонім

Увекавечылі памяць

Нядаўна каля Шылавіцкай праваслаўнай царквы (Слонімскі раён) мясцовыя вернікі ўстанавілі вялікі драўляны крыж.

"На вечныя гады памяці ўсіх замучаных і забітых у часы бязбожных ганенняў" - напісана на шыльдачцы, прымацаванай да крыжа. Мясцовыя жыхары ведаюць і імёны ахвяраў савецкіх актывістаў.Увосень 1939 года група шылавіцкіх камуністаў па-зверску забілі мясцовага святара пратаірэя Куца, яго жонку і шэраг іншых людзей. Так яны сустракалі вяртанне савецкай улады… Цяпер памяць ахвяраў бальшавіцкага тэрору ўвекавечана.

Свята ананімных алкаголікаў

У Дзятлаўскім раённым доме культуры адзначалася трэцяя гадавіна ўтварэння групы ананімных алкаголікаў, якая называецца "Дзень нараджэння".

Акрамя мясцовых жыхароў, якія знайшлі ў сабе сілы перамагчы алкагалізм, на ўрачыстасці прысутнічалі госці са Слоніма, Мазыра, Стоўбцаў, Баранавічаў, Гродна, Мінска, Брэста, Ліды і іншых гарадоў Беларусі, а таксама з Украіны. Арганізаваў мерапрыемства ўрач-нарколаг з Дзятлава Віктар Белавус.

Масты

Кірмаш у Мастах

У Мастах каля гарадскога стадыёна "Неман" прайшоў абласны сельскагаспадарчы кірмаш.

Наведвальнікі мелі магчымасць набыць коней, кароў, цялят, свіней, парсюкоў і іншую жыўнасць. Напрыклад, конь каштаваў, у сярэднім, 15 млн.руб., кураняты - 20 тысяч, дарослая курыца - 550 тыс. руб. Людзей было шмат. Гэтаму спрыяла цёплае надвор'е, але вялікага гандлю не адбылося з-за абмежаванасці ў людзей грошай.

Суботнік, як ён ёсць

У Мастах чарговы суботнік, які быў прызначаны ўладамі
на 24 красавіка, праходзіў вельмі дзіўна.

Гарадскія вуліцы там прыбралі тры тыдні таму. Тыя работнікі бюджэтных арганізацый, што не прысутнічалі на суботніку, абавязаны былі адлічыць са свайго заробку пэўную суму. Напрыклад, у мясцовым тэрытарыяльным медыцынскім аб'яднанні санітарка за няўдзел у суботніку павінна была заплаціць 50 тысяч рублёў, медсястра - 100 тысяч. У шэрагу арганізацыяў палічылі, што лепш адкупіцца, чым заганяць людзей у выхадны дзень на працу.

А вось на АТ "Мастоўдрэў" да мерапрыемства аднесліся па-сур'ёзнаму. Там загадалі ўсім работнікам у абавязковым парадку адпрацаваць на суботніку, інакш адсутнасць будзе лічыцца прагулам.

Падарункі з Амерыкі

У дзіцячы садок вёскі Дубна, што на Мастоўшчыне, прыйшла гуманітарная дапамога з Кліўленда (ЗША).

Зроблена гэта было праз Міжнародную дабрачынную арганізацыю "Ад сэрца". Дзеці былі вельмі рады яшчэ і таму, што кожны з іх мог выбраць скрынку з падарункамі, якая найбольш спадабалася. Усяго атрымалі падарункі 85 дзяцей.

"ГС"

 

Реклама: