Зварот

кіраўнікоў палітычных арганізацый аб`яднаных у Каардынацыйны камітэт "Гродзенская ініцыятыва" да партый, прафсаюзаў, грамадскіх арганиізацый, да ўсіх грамадзян Беларусі.

Шаноўныя суайчыннікі!

Звяртаемся да вас з нагоды надзвычайнай небяспечнай падзеі, да якой рыхтуюцца рэакцыйныя сілы Расіі разам з збанкрутаваным рэжымам Лукашэнкі. 10-12 траўня ў Гродне яны збіраюцца правесці чарговую сэсію Парламентскага сходу Саюза Беларусі і Расіі. На ёй плануецца прыняць дагавор аб аб’яднанні дзьвух краін у адзиную дзяржаву, у выніку чаго наша Беларусь будзе перададзена ў поўнае карыстанне Расіі.Наскрозь ілжывая прапаганда ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі не ў стане схаваць праўду. Рыхтуецца пазбаўленне 10-мільённага беларускага народа будучыні праз знішчэнне яго дзяржавы. "Саюз" патрэбны ў першую чаргу расійскаму кіраўніцтву, бо Беларусь - вельмі каштоўная тэрыторыя і будзе выкарастана як буферная зона ў супрацьстаянні з НАТА. Акрамя таго, робіцца разлік, што "уз’яднанне" адцягне ўвагу грамадзян Расіі ад іхняга гаротнага становішча ў раскрадзенай, крымінальнай краіне, у якой перыядычна ўспыхваюць ваенныя канфлікты. Яшчэ ў большай ступені "Саюз" патрэбны сучаснаму беларускаму рэжыму. Знішчаўшы Беларусь, як самастойную дзяржаву, А.Лукашэнка і яго акружэнне разлічваюць пазбегчы адказнасці за той развал эканомікі, які з’яўляецца адзіным "дасягненнем" 5-гадовага прэзідэнцтва. І першыя і другія спяшаюцца выкарыстаць момант, калі ўвага міжнароднай грамадскасці звернута да падзей на Балканах.

Падрыхтаваны дагавор поўнасцю супярэчыць карэнным інтарэсам нашых грамадзян. Кожны разумны чалавек ведае: народу немагчыма дасягнуць дабрабыту і спакою, калі яго Дом ператворыцца ў камуналку ці прахадны двор. Пра гэта сведчыць гісторыя. Суверэнная Беларусь - галоўная каштоўнасць яе грамадзян незалежна ад нацыянальнасці. Усё, што можа даць наша зямля, пойдзе на карысць нашаму народу толькі тады, калі Беларусь будзе вольнай, самастойнай дзяржавай. Таму, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі і ўсімі міжнароднымі актамі, абарона незалежнасці - не толькі наша права, але і наш святы абавязак!" - прадвесніцы будучых крывавых падзей. Досыць жабрацтва, хлусні і смярцей. Трэба жыць, як жывуць людзі ў цывілізаваных краінах. Мы жадаем любіць, ствараць і будаваць сваю дзяржаву.

Беларусь - наш Еўрапейскі дом, і мы яго гаспадары!

Абаронім Беларусь ад знішчэння, захаваем яе для нашых дзяцей і ўнукаў!

30 красавіка 1999 г.

Реклама: