Выбары адбыліся

Згодна з папярэднімі падлікамі на Гарадзеншчыне ў выбарах прэзідэнта Беларусі прыняло ўдзел 52,3 працэнта. На жаль, у гэтым нумары мы не змаглі паведаміць аб выніках галасавання - іх яшчэ не было на той час, калі вярстаўся нумар.

Напэўна, як ніколі раней за пяць гадоў праўлення прэзідэнта можна было пабачыць і зразумець, як народ не падтрымлівае Лукашэнку. Прычым, не толькі прыхільнікі БНФ, беларускай мовы, штатныя мітынгоўшчыкі. На выбарчыя ўчасткі ў Гродна тэлефанаваў і ішоў Народ. Народ, які больш не хоча і не можа так жыць, як жыве цяпер. Сям'я з двух інжынераў распавядала, што не можа пракарміць адно дзіця, людзі старэйшага веку тлумачылі, што іх падмануў Лукашэнка пяць гадоў таму, моладзь скардзілася на тое, што жыве не толькі ў жабрацкай краіне, але і таталітарнай. Уразіў адзін дзядок. Ён прыйшоў на кастылях з працягнутым пашпартам. Хлопцы кінуліся яму дапамагчы, маўляў, навошта, трэба было патэлефанаваць, але ён рашуча адказаў: "У мяне яшчэ хопіць сілаў, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак".

Цікава было назіраць і за тым, як пасля працы, увечары, ідучы ў касцёл, сталыя людзі заходзяць на выбарчы ўчастак па-святочнаму ўбраныя, вядуць з сабой унукаў і на іх тварах свеціцца нейкая надзея, святло...

Цікава было сядзець і на паседжанні гарадской Рады БНФ, якая прымала рашэнне, што насуперак рашэнням свайго лідэра будзе працягваць працу ў выбарчых камісіях матывуючы гэта тым, што галоўнае для іх Беларусь, а потым Пазьняк і Фронт.

Сапраўды цікава было назіраць за гісторыяй свайго народу і быць яе ўдзельнікам. Людзі распавядалі аб тым, як у інтэрнатах сочаць за тым, каб ніхто не мог агітаваць ці, не дай Бог, патаемна пранесці урну для галасавання, як на працы ўвесь час, з ранку да вечара, даводзяць, што выбары патрэбны Амэрыцы, як у студэнтаў пад партамі правяраюць пакеты і ўзіраюцца ці не схавалі яны часам урнаў з бюлетэнямі. У Мастах на кватэру да сябра выбарчай камісіі, які арганізаваў выбарчы ўчастак у сваёй кватэры, ўварваліся ўжо ў сем гадзін раніцы, зрабілі вобыск, склалалі пратаколы. Падобны інцыдэнт адбыўся ў Зэльве. 16-га пад дажджом у Гродне і Слоніме арыштоўвалі членаў выбарчых камісій, якія спрабавалі праводзіць выбары на вуліцы. Хапалі, цягнулі, суды адбываліся пазней, вынікаў пакуль няма. А людзі ішлі, як на гэтым здымку з Мінска (фота IREX). Ён вельмі сімвалічны для гэтых выбараў і мы спецыяльна змясцілі яго ў нашай газеце. Разбіты і кінуты аўтобус, без вокнаў і без дзьвярэй, а да яго чарга за новым жыццём - вось сімвал нашай сённяшняй Беларусі.

У панядзелак па беларускаму тэлебачанню не паказалі ў навінах Лукашэнкі, толькі ў архіўных запісах. Але наўрадці ён зрабіў нейкія высновы пасля гэтых народных выбараў. Затое беларускі народ здолеў яшчэ раз заявіць усяму свету, што такі народ усё ж ёсць і дабіцца нармальнага чалавечага жыцця ён хоча дэмакратычным цывілізаваным метадам. Напэўна свет гэта зразумее.

М.КАРНЕВІЧ

С другой стороны

Что-то не так

Если оценивать личное участие в выборах 16 мая, как протест отвратительному для меня режиму, цель достигнута. С пафосной точки зрения - то бишь, участие в некоем историческом действе - тоже. В частности, импровизированная урна - ящик из-под овсяного печенья - умилила и вызвала желание рассказать об этом будущим внукам. Однако... Я слабо верю в участие в выборах более чем половины населения Беларуси. Цифра кажется мне притянутой за уши, хотя бы по той простой причине, что в момент моего голосования никаких списков на избирательном участке не было видно. Это не значит, что их не было вообще. Но 20-летний опыт голосования убедил меня в том, что списки должны лежать перед носом у членов избирательной комиссии, и только после предъявления мной документа, удостоверяющего именно мою личность, а также росписи напротив моей фамилии, я могу получить бюллетени и изъявить свою волю. Далее. То, что число недовольных жизнью людей равно числу людей, осмелившихся об этом заявить вопреки всем призывам или угрозам власти, весьма сомнительно. Особенно теперь, когда сдерживает не только приказ начальника, но и коллега-стукачок может подпортить тебе карьеру. Доверяя специалистам, то есть социологам, и как правило, зарубежным, я хорошо выучила цифру, когда общественный строй может быть в стране не только в одночасье изменен, но и способен развиваться в этом измененном направлении - для этого необходима активность 25% взрослого населения. А уж если цифра за 50... То позвольте спросить, почему мы в этом дерьме живем, и даже не собираемся из него выбираться, предпочитая вляпаться еще в одно - российское? Меня бы, например, порадовала цифра и в 10%, только бы она была настоящей. И последнее. Сами по себе выборы 16 мая - процедура очень деликатная и нестандартная, а следовательно организации и отношения к себе требовала максимально четкого и чистого. Смею усомниться в последнем.

Е.РАВБЕЦКАЯ

Реклама: