Ашмяны

Ад Міцкевіча да рэкламы

Сярод вучняў сярэдніх школаў Ашмянаў праводзіўся конкурс інтэлектуальных гульняў. Цікава, што ўдзельнікам дзеля таго, каб стаць пераможцамі, неабходна было ведаць не толькі адказы на пытанні звязаныя з біяграфіяй А.Міцкевіча, А.Пушкіна, ведаць гісторыю Беларусі, але і мець пэўныя ўяўленні аб сучаснай рэкламе і маркетынгу. Перамагла каманда "Вікторыя" з сярэдняй школы №2.

М.ВЯНГРОЎСКІ

Іўе

Вечар памяці

Доўгія вякі нясеш ты свой нялёгкі крыж, але прыйдзе гадзіна і ты парвеш кайданы ў якія закавалі цябе твае мучыцелі...Так пісаў у адным з сваіх апавяданняў яшчэ ў 1907 годзе, якое друкавалася ў "Нашай Ніве", Пётр Прост ксёндз, асветнік з Іўя. Яму было тады ўсяго 17 гадоў. На мінулым тыдні ў Іўеўскай бібліятэцы ягоныя землякі зарганізавалі вечар памяці. Распавядалі яго біяграфію, зачытвалі асобныя старонкі творчасці, здзіўляліся гуманізму і патрыятызму гэтага выдатнага чалавека.

В.ГУЛІДАВА

Сморгонь

Школа превратилась в гимназию

На основании нормативных документов райисполком преобразовал среднюю школу-гимназию №4 в гимназию №4. Первую в районе.

Недавно она прошла аттестацию с участием ведущих специалистов Министерства образования республики. Обучение будет здесь проводиться по четырем ступеням - дошкольное, начальное гимназическое, базовое гимназическое и полное гимназическое образование. Основными профилями будут - экономический, математический, химико-биологический и гуманитарный. Гимназия освобождена от закрепленного за ней микрорайона по набору учеников. Предполагается, что уже в 2001 году здесь будут заниматься наиболее одаренные сельские ученики, для чего к этому времени при гимназии будет открыт интернат. Набор педагогических кадров в новом учебном году будет производиться на конкурсной основе и по контракту.

Быстрей бы каникулы!

1660 школьников Сморгонщины поправят свое здоровье нынешним летом в санаториях, профилакториях, лагерях отдыха. В частности, 880 детей отдохнут в лагере "Агропрома", часть детей - в спортивно-оздоровительном лагере. Юноши-старшеклассники наряду с отдыхом пройдут занятия по военной подготовке в учебном погранотряде. А 180 детей из Чернобыльской зоны поправят здоровье в санатории-профилактории "Лесная поляна" Министерства по чрезвычайным ситуациям, который находится в живописных окрестностях деревни Жодишки.

П.МАКЛЮК

Волковыск

Піва не толькі для членаў прафсаюза. І добрае

У Ваўкавыску на акцыянерным таварыстве БЕЛЛАКТ пачалі разліваць лідскае піва. Яго дастаўляюць у Ваўкавыск у бочках, а для разліву закупілі англійскую ўстаноўку, дзякуючы якой піва нельга будзе разбавіць, паколькі машына гэтага не дапусціць. Больш таго, пры розліве піва адразу ахалоджваецца да васьмі градусаў цяпла, як гэта робіцца ва ўсёй Еўропе.

М.ГАШЫМАЎ

Гродна

Брама на рамонце

Нядаўна з Фарнага касцёла знiкла брама. Замест яе з'явiлiся часовыя краты. Саму браму завезлi ў кузню малога прадпрыемства "Крыга". Тут па просьбе касцельных уладаў яе будуць рамантаваць да святкавання двухтысячагоддзя хрысцiянства.

Тая частка брамы, што ўмуравана ў сцяну касцёла, належыць да 18-га стагоддзя. Сама брама навейшая. Гiсторык архiтэктуры Iгар Трусаў, якi правёў гiстарычнае даследванне брамы, лiчыць, што яе зрабiў гродзенскi майстар Iгнацiй Фабiянавiч Сiлiневiч падчас рамонту 1894-1899 гадоў. Да таго часу, на працягу амаль 120 гадоў, дзверы ў касцёле былi драўляныя.

Брама складаецца з чатырох частак, кожная з якiх важыць каля 250 кiлаграмаў. Каб падняць адну трэба было 6 чалавек. Кiраўнiк "Крыгi", Юрась Мацко, вядомы гродзенскi каваль, сказаў, што некаторыя элементы каванага раслiннага арнамента, якiм аздоблена брама, знiшчаны iржой. Таму на iх аднаўленне пойдзе шмат часу, асаблiва калi ўлiчыць, што раней былi лепшыя гатункi жалеза.

Дарэчы, кузню наведаў бiскуп Антон Дзямянка, каб паназiраць за працай. Ён таксама зрабiў некалькi здымкаў. Трэба дадаць, што значную частку працы Юрась Мацко i ягоныя калегi з "Крыгi" зробяць бясплатна.

Iнга Астраўцова

Сократится время, улучшится качество

В июне в Гродно будет запущена первая очередь оптоволоконной системы. Она позволит организовать работу компьютеров мединститута и университета в одном режиме.

В будущем количество пользователей на участке между учебными заведениями расширится. Преимущество оптоволоконной системы в том, что она значительно ускоряет время связи между компьютерами. Оптоволоконная система позволит увеличить количество пользователей кабельного телевидения на участке от университета до мединститута. Кроме того, значительно улучшится качество изображения телевизоров, и чистота изображения на голубых экранах перестанет зависеть от погодных условий.

Наш корр.

Слонім

Самый дорогой фильм в Беларуси будет сниматься в Слониме

Название этого фильма - "Момент истины", по знаменитой повести писателя Владимира Богомолова. Он будет стоить 852 тысячи долларов США, а продюсером фильма является депутат российской Госдумы Владимир Семаго. Снимать фильм будет белорусский режиссер Михаил Пташук. Действие происходит на Гродненщине в августе 1944 года. Советская контрразведка "Смерш" занимается поиском группы немецких шпионов, которые по радиостанции передавали секретные сведения. Чекисты долго идут по их следу, попутно ликвидируя группы "лесных братьев", немецких окруженцев... Снимать картину будут в Слониме, где сохранилась центральная часть старого города того времени.

Будзе свая электрастанцыя

Хутка Слонімскі кардонна-папяровы завод будзе мець сваю электрастанцыю.

Спецыялісты прадпрыемства падлічылі, што амаль 40% пары, якая выпрацоўваецца завадской ТЭЦ прападае дарма. Таму завадскія ўмельцы прапанавалі энергію выкарыстаць з карысцю. З гэтай мэтай заключылі дамову з Калужскім заводам (Расія) на пастаўку турбіны магутнасцю 700 кВт/гадз. Па словах генеральнага дырэктара прадпрыемства Леаніда Шкляра, цяпер распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя, а ўжо ў верасні паравая турбіна будзе дастаўлена ў Слонім. У мэтах эканоміі сродкаў вырашана, што мантаж турбіны слонімцы зробяць уласнымі сіламі. Пуск у дзеянне ўласнай электрастанцыі дасць магчымасць штомесяц эканоміць 5-6 млрд. рублёў. Сабекошт турбіны акупіцца на працягу года.

Масты

Тавары ў крэдыт

На тэрыторыі Акцыянернага таварыства "Мастоўдрэў" працуе крама, дзе рабочыя могуць узяць тавары ў крэдыт.

Для гэтага неабходна толькі назваць свой табельны нумар ды прозвішча. Тавар у краме разнастайны, але перабольшваюць харчовыя тавары. Нягледзячы на тое, што іх кошт тут не ніжэй, а іншы раз і вышэй, чым у гарадскіх крамах, рабочыя ўсё роўна робяць закупы. Гэта яны тлумачаць тым, што не маюць магчымасці купіць харчы з-за адсутнасці грошай.

"ГС"

Ліда

Хлопцы сочаць за парадкам

Лідскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб стварэнні дабраахвотных дружын, якія разам з міліцыяй будуць сачыць за парадкам на вуліцах. Мяркуецца, што падбірацца ў гэтыя дружыны будуць маладыя хлопцы, якія працуюць на прадпрыемствах горада. Плануецца, што ўжо ў бліжэйшы час у Лідзе на вуліцах з чырвонымі павязкамі з'явіцца дваццаць дабраахвотнікаў.

Горад для птушак

Выдатную акцыю правялі ў Лідзе аддзел адукацыі і эколага-натуралістычны цэнтр. Яны сабралі дзяцей, якія любяць і цікавяцца нашай прыродай. Першае, чым яны заняліся - збудавалі практычна цэлы горад з шпакоўняў для птушак. А акцыю так і назвалі - Птушкаград. Завяршылася ўсё семінарам падчас якога чыталіся лекцыі па экалогіі.

Будуць працоўныя атрады

На час летніх канікулаў у Лідзе плануюць стварыць некалькі працоўных атрадаў са школьнікаў, якія будуць займацца ачысткай зонаў адпачынку гараджан. Плануецца, што такіх атрадаў будзе чатыры і ў кожным па сорак чалавек. Да таго, у кожным з такім атрадаў будуць працаваць і "цяжкія" падлеткі. Арганізатары ўжо заключылі дамовы на работы з мясцовым лясгасам.

Навагрудак

Моладзь супраць наркотыкаў і сэксу?

Напрыканцы мінулага тыдня ў Навагрудку быў рэалізаваны рэспубліканскі праект для моладзі "Мы супраць наркотыкаў, парнаграфіі і вольнага сэксу". Арганізатарам гэтай імпрэзы выступіла асацыяцыя педагогаў за маральнае і этычнае выхаванне дзяцей і моладзі. Удзел у гэтым праекце ўзяло больш чым 600 маладых людзей, якіх сабралі ў актавай зале сельскагаспадарчага тэхнікума паслухаць лекцыі ўрачоў, псіхолагаў, настаўнікаў аб тых бедах, што прыносяць у маладзёжнае асяроддзе наркотыкі і абыякавы лад жыцця. Цікава, што ў праэкце была задзейнічана не толькі моладзь з Навагрудка, а і са сталіцы - Мінска.

М. ВЯНГРОЎСКІ

 

Случаи Происшествия Преступления

И выпить, и закусить, и ...

Все чаще объектами ночных "потрошителей" становятся деревенские магазинчики. На прошлой неделе один из них изрядно опустел. В ночь на 15 мая из магазина в деревне Лагоша (Гродненский район) совершена кража. Судя по количеству украденного, грабители неплохо попируют. Ими украдено 100 бутылок водки, 30 бутылок растительного масла, 20 бутылок уксуса, 30 пачек стирального порошка, 14 кг сала, 10 пар детских кроссовок, конфеты, сигареты "Астра" и "Гродно".

Отцы и дети

Ни для кого не секрет, что проблема отцов и детей существовала всегда. К сожалению, в последнее время не редки случаи, когда непонимание между родителями и детьми приводит к трагическому исходу. 13 мая жители деревни Балясовщина (Гродненский район) обнаружили в одном из местных домов труп человека, голова которого была изрублена топором. Тело принадлежало жителю Гродно 51-го года рождения, который получил недвижимость в деревне по наследству. В ходе оперативно-следственной работы было выяснено, что убийство совершил двадцатилетний сын, учащийся гродненского технического колледжа. 12 мая молодой человек пришел к отцу в гости. Около полуночи между ними во дворе возникла ссора. В приступе ярости молодой человек нанес своему отцу пять ударов топором по голове. Затем он перенес тело в дом, а сам уехал в город. От нанесенных травм мужчина скончался.

Возмездие?

13 мая в гродненской тюрьме при неизвестных обстоятельствах скончался А.Рыбачонок, подозреваемый в совершении ряда убийств на БЛК-Строителей. Следствием по этому делу занимается областная прокуратура. Заместитель прокурора С.А. Брунин сообщил, что сейчас ведется расследование, допрашиваются сокамерники Рыбачонка. Обстоятельства смерти должны стать известны на следующей неделе, когда будут получены данные расследования и результаты судмедэкспертизы.

О.ВИКТОРОВА

Реклама: