№ 290 от 28.08.2003  

Фестываль на Аўгустоўскім канале

Традыцыйны мастацкi фестываль «Аўгустоўскi канал у культуры трох народаў» прайшоў 24-га жнiўня на Гродзеншчыне на беразе канала, якi злучае мiж сабой тры краiны: Беларусь, Польшу i Лiтву. У гэтых сустрэчах прынялi ўдзел каля дзесятка творчых калектываў з Беларусi, Польшчы i Лiтвы.

У сваiх выступленнях яны паказалi асаблiвасцi самабытнай культуры народаў, якiя насяляюць гэты рэгiён. Госцi мерапрыемства паглядзелi не толькi канцэрт, але i азнаёмiлiся з экспазiцыяй выставы народнай творчасцi, а таксама адведалi стравы беларускай, польскай, лiтоўскай нацыянальных кухняў. «Нават дождж увечары не перашкодзiў нашаму вяселлю», – кажа адзiн з удзельнiкаў гэтага мерапрыемства гарадзенец Алег Паддубны. hrodna.by