№ 291 от 04.09.2003 | |
Краявiды польскага Замосця У Гродзенскiм гiсторыка-археалагiчным музеi прайшла цудоўная выстава польскага фотамастака Станiслава Арлоўскага. Выстава праходзiла пад назвай «Пейзажы», i зачынiлася 31 жнiўня.
Станiслаў Арлоўскi з’яўляецца дырэктарам фотагалерэi «Ратуша», вядомай ва ўсёй Польшчы, таксама ўдзельнiк 100 мiжнародных фотавыстаў. Фатаграфiяй займаецца з канца 50-тых гадоў. Увазе гарадзенцаў было прадстаўлена звыш 70 фотакарцiн на блiзкую i зразумелую тэму прыгажосцi i непаўторнасцi амаль што нашага краю (прыроды мясцiнаў польскага горада Замосце). Звычайныя фатаграфii, але, гледзячы на iх, на знаёмыя, здаецца, з дзяцiнства, на простыя i цёплыя мясцiны, ўсё болей i болей яны вымушалi вяртацца ў дзiцячыя гады, i зноў перажываць пачуццi адкрыццяў. «Можа таму i такi вялiкi наплыў наведвальнiкаў!?»– адзначае экскурсавод выставы Святлана Пагерыла. Увосень плануецца адказная фотавыстава ў галерэi «Ратуша» горада Замосце, экспазiцыi гарадзенскiх фотамастакоў. Аляксандр ЗАЛЕЎСКI |
|