№ 292 от 11.09.2003  

ЛЮДЗІ БЕЛАРУСІ

Віншуем Вас, Алесь Мікалаевіч!

Сёння спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Алеся Мiкалаевiча Белакоза.

Напэўна, гэта самы вядомы не толькi ў нашай вобласцi, але i ва ўсёй Беларусi настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры. Гэта ён не на словах, а на справе з любовi да бацькоўскага парога, да матчынай песнi, з вывучэння гiсторыi народа, спасцiжэння яго традыцый абудзiў любоў да Роднай Старонкi, да Радзiмы, да ўсёй Зямлi ў тысяч ягоных вучняў. Гэта ён, стварыў яшчэ ў 1965 годзе, працуючы настаўнiкам Гудзевiцкай сярэдняй школы, адзiн з лепшых у Беларусi лiтаратурна-краязнаўчых музеяў i здолеў захаваць яго да нашых дзён. З ягоных класаў выйшлi i цяпер працуюць дактары навук, мастакi, iнжынеры i будаўнiкi, медыкi i настаўнiкi – i ўсе яны абавязкова памятаюць пра родны край i пра матчыну мову. I ў першую чаргу дзякуючы руплiвасцi, стараннасцi i адданасцi справе Алеся Мiкалаевiча Белакоза.

Дзякуй, Алесь Мiкалаевiч, што вы ёсць, дзякуй за вашу працу i любоў да нашай Беларусi. Добрага вам здароўя i доўгiх гадоў жыцця.

Рэдакцыя «БI»