№ 292 от 11.09.2003 | |
КАРЭЛIЧЫ Скалечаная вёскаУ Турэцкiм сельсавеце ёсць невялiкая вёска з адметнай назвай Беразавец. Большасць яе жыхароў, 47 з 82 чалавек, складаюць пенсiянеры. Работнiкi з iх слабыя, некаторыя нават ахвочыя да чаркi. Але ў вёсцы ёсць i большая бяда: 15 тутэйшых жыхароў прыцягвалася да судовай адказнасцi. Асуджаныя адмоўна ўплываюць на выхаванне падлеткаў. Дзяцей падчас папросту спойваюць, а яны да гэтага хутка прывыкаюць. Некаторым бацькам даводзiцца ўвесь час трымаць хату на замку.
Няма ратунку ад алкаголiкаў i ў сельсавецкiм цэнтры Турэц. Да апошняга часу магазiн тут працаваў аж да 22 гадзiн. Вечарамi побач збiралiся алкаголiкi, куплялi «чарнiла» i пiлi яго ў суседнiм пустуючым доме, якi самi называлi п’ян-барам.
А як на гэта глядзець нармальным людзям, i галоўнае, як засцерагчы дзяцей ад уплыву на iх спiўшыхся людзей?
С.ВАЛОШКА
|
|