№ 292 от 11.09.2003  

Ці адгукнецца дзяржава?

Не менш як паўстагоддзя вядуцца размовы пра аднаўленне Любчанскага замка, а справаў дагэтуль няма. Мiнулым летам тут пашчыравала група апантаных людзей на чале з мiнчанiнам Антонам Пячэнскiм. За свае сцiплыя сродкi i сваiмi рукамi яны з дапамогай студэнтаў-практыкантаў пачалi аднаўленне адной з вежаў занядбанага помнiка старажытнасцi, найперш, узвялi над ёй дах. Кiраваў работамi Аляксандр Кандратаў.

А што далей? Гэтае пытанне вынiкае са зместу капсулы, якая закладзена энтузiястамi: «Знайдзiце ў сабе сiлы, як гэта зрабiлi мы, i дапамажыце аднавiць вежу» – заклiкаюць аўтары незвычайнага паслання.

Можа на гэты заклiк адгукнецца дзяржава?

А.ЖалкоўскI