№ 292 от 11.09.2003  

«Ратуша» апелюе да Вярхоўнага суда

Грамадскае аб`яднаньне «Ратуша» склала скаргу ў Вярхоўны суд Беларусi на пастанову Гродзенскага абласнога суда. Апошнi лiквiдаваў аб`яднанне «Ратуша» за выкарыстанне i захаванне рызографа без лiцэнзii на палiграфiчную дзейнасць. Iнiцыятарам лiквiдацыi было абласное ўпраўленне юстыцыi.

У дадатак да згаданага абвiнавачвання, упраўленне называла яшчэ некалькi парушэнняў, большасць з якiх не прызнаныя судом. Сярод iх – афармленне пячаткi (на ёй двойчы фiгуравала слова «Ратуша» – на гербе i ў поўнай расшыфроўцы назвы арганiзацыi), вядзенне пратаколаў паседжанняў не сябрам, а супрацоўнiкам «Ратушы», пашыраная трактоўка мэтаў аб`яднання ў фiрменным буклеце, якая даслоўна не супадала з адпаведным пунктам Статута.

Нагадаем, што яшчэ ў маi «Ратуша» перадала рызограф Беларускаму iнстытуту правазнаўства, бо не мела грошай на атрыманне лiцэнзii (каля $1500) i рамонт памяшкання, якi б адпавядаў санiтарным i пажарным нормам.

Паводле заканадаўства, грамадскае аб`яднанне можа быць злiквiдаванае за паўторнае на працягу года парушэнне адных i тых жа нормаў. «Ратуша» ж атрымала першае папярэджанне за выкарыстанне, а другое – за захаванне рызографа. Да таго ж, закон не патрабуе лiквiдацыi, а толькi ўказвае на такую магчымасць. Суддзя ж абласнога суда Калеснiк падобнай магчымасцi не прадаставiў «Ратушы», а сваiм рашэннем лiквiдаваў арганiзацыю, якая, дарэчы, стваралася i працавала не адзiн год, не прасiла ў дзяржавы грошы i спрыяла развiццю грамадскай супольнасцi на тэрыторыi нашай вобласцi.

М.МIКАЛАЙЧЫК